Былы кандыдат у прэзідэнты ЗША Джон Макейн падчас свайго знаходжання ў Таліне заявіў: «Мы маем справу з галаварэзам, імя якога Уладзімір Пуцін».

Reuters

Reuters

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

На думку сенатара, у тых краінах, якім цяпер пагражае Пуцін, прысутнасць НАТА павінна быць большай. Амерыканскі палітык выказаў надзею, што дэманстрацыя салідарнасці НАТА і супрацоўніцтва з ЗША дадуць Пуціну сігнал, што, калі ён на кагосьці нападзе, то яго будзе чакаць моцны і аб'яднаны адказ.

Наведванне Эстоніі стала часткай вялікай паездкі групы амерыканскіх сенатараў па Эстоніі, Швецыі, Нарвегіі і Латвіі. Галоўная тэма іх візіту — кіберабарона.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0