Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі ў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1», паказаным увечары 23 жніўня, патлумачыла, чаму лідар АГП Анатоль Лябедзька і лідар Партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін не змаглі сабраць 100 тысяч подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты, а Таццяна Караткевіч — актывістка кампаніі «Гавары праўду» — змагла.

фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Ярмошына звярнула ўвагу на тое, што на Лябедзьку і Калякіна працавалі «асабістыя партыі і асабістае, адданае ім атачэньне». У Караткевіч жа была магутная падтрымка шэрагу палітычных партый. «На Караткевіч працавалі зусім розныя палітычныя сілы», — канстатавала яна.

«Тое, што яны сабралі подпісы пад бел-чырвона-белым сцягам, прыцягвала да іх, цалкам магчыма, тых людзей, якія прытрымліваюцца падобных поглядаў, падобнай палітычнай арыентацыі», — адзначыла кіраўнік ЦВК.

«Іншая. Маладая сімпатычная жанчына. Свежы твар, не звязаны са скандаламі, кампраматам. Яна яшчэ нікому не паспела надакучыць. Яна проста падабаецца людзям. Я думаю, што моладзі прыемна, што ў іх з'явіўся малады лідар, не звязаны са старой наменклатурай. І кампанію яна сваю праводзіла вельмі інтэлігентна: нікога не абвінавачваючы, нікога не абражаючы. У яе ўмераная рыторыка», — ацаніла Караткевіч Ярмошына.

Пры гэтым нагадала, што Караткевіч з'яўляецца членам «той самай партыі, якая брала Зімні (Дом урада.) У снежні 2010 года».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?