Delfi.lt

Delfi.lt

Пасля таго як Аляксандр Лукашэнка адпусціў шэсць палітвязняў Еўрасаюз павінен скарэктаваць сваю палітыку ў дачыненні да Мінска, заявіў у панядзелак міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Гэта вялікі крок. Мы павінны адэкватна яго ацаніць і скарэктаваць нашу палітыку ў дачыненні да Беларусі», — заявіў міністр.

У адказ на пытанне, ці павінен ЕС адклікаць або змякчыць санкцыі ў дачыненні да Мінска, міністр сказаў: «Па гэтым аспекце мы таксама павінны правесці перамовы. Я не хачу забягаць наперад падзей, мы павінны кансультавацца, і гэта падстава для перагляду (санкцый).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?