Здарэнні2020

Відавочца трагедыі ў Dreamland: Хлопчык абмяк і паклаў галаву на борцік

Сяргей, які выцягваў з вады 10-гадовае дзіця, распавядае пра тое, як малога спрабавалі ўратаваць, дзе была яго сястра і калі з’явіліся медыкі.

sk.gov.by

Еўрарадыё звязалася з Сяргеем, які адным з першых убачыў хлопчыка, якому стала дрэнна ў басейне.

«Жанчына, якая ўбачыла яго першай, расказала, што дзіця ў слабым стане, з ватным целам, спрабавала дацягнуцца да борціка. Незразумела, быў хлопчык да гэтага пад вадой ці не, і ці з'язджаў з горкі. Ён проста на борцік паклаў руку і на руку галаву. Жанчына падбегла спытацца, ці ўсё ў парадку, а хлопчык пачаў спаўзаць у ваду. Я быў са сваім дзіцём, чакаў, пакуль ён скаціцца з горкі. І ў гэты момант убачыў, як жанчына спрабуе выцягнуць гэтага хлопчыка на борцік, напэўна, ён быў для яе зацяжкі. Я падбег, выцягнуў яго на пляцоўку паміж дзвюма горкамі».

Еўрарадыё: Як хлопчыку аказвалі дапамогу?

Сяргей: Жанчына пачала клікаць на дапамогу і сачыла, каб нікуды не падзелася яе дзіця. Я перавярнуў хлопчыка на жывот, прыпадняў за таз, каб вызваліць лёгкія ад вады. Літаральна праз хвіліну прыбеглі мужчына і жанчына, якая сказала, што працавала педыятрам-рэаніматолагам. Яна таксама ўзяла яго на калена, паспрабавала вызваліць лёгкія ад вады. З яго ніякая вадкасць не выходзіла, мы не ведалі, ці была там увогуле вада. Я рабіў штучнае дыханне, потым падбег мужчына і замяніў мяне. Я саскочыў з пастамента, каб паглядзець, ці ў бяспецы мой сын. Убачыў, як наверсе супрацоўнікі аквапарка заблакавалі горку. Да хлопчыка падышоў яшчэ адзін мужчына, пачаў рабіць разгінальныя рухі нагамі, як робяць тапельцам. Я ўжо быў убаку, таму што над хлопчыкам стаялі тры чалавекі. Крычаў, ці ёсць нейкія ратавальнікі і «хуткая». Мне сказалі, што «хуткая» ўжо едзе. Брыгада з’явілася хвілін праз 15, хоць я вельмі баюся схлусіць з часам.

Еўрарадыё: Ці былі на месцы трагедыі медыкі з «Дрымлэнда»?

Сяргей: Па маіх адчуваннях, хвіліны праз тры-чатыры прыбегла работніца медцэнтра аквапарка з нашатырам і марляй. У хлопчыка сціскаліся зубы, відаць, ён параніў язык бо гэтай марляй яму выціралі кроў з роту. Маё суб'ектыўнае меркаванне, што медык з аквапарка была не гатовая дзейнічаць аператыўна. Жанчына, якая была педыятрам-рэаніматолагам усё рабіла зладжана. Рабіўся масаж сэрца, перыядычна — штучнае дыханне.

Мужчына спрабаваў з яго вытрасці гэтую ваду, хлопчыка трошкі вырвала. Дзіця перыядычна прыходзіла ў свядомасць, спрабавала нешта паказваць рукамі. Ён падаваў прыкметы жыцця, але вельмі млява. Спрабаваў варушыць губамі, перыядычна маргалі вочы, але абсалютна адсутнічала рэакцыя на знешнія раздражняльнікі. Адказваць на пытанні ён не мог і не мог напоўніцу дыхаць.

Еўрарадыё: Хлопчык адпачываў у аквапарку з 22-гадовай сястрой. Дзе яна была ў момант здарэння?

Сяргей: У момант, калі хлопчыка выцягвалі, сястры побач не было. Але яна знаходзілася недзе непадалёк, прыбегла, калі пачалі збірацца людзі. Стаяла шакаваная каля хлопчыка, плакала, крычала, дзе выратавальнікі.

Увогуле, абсурдная сітуацыя. Глыбіня гэтага басейна, можа, 80 сантыметраў. Гэтая горка таксама пакатая, небяспечнай яна не выглядае. Супрацоўнікі кантралявалі спуск, каб дзеці спускаліся па горцы па адным, каб ніхто не з'язджаў на галаве, і іншае. Ніхто пакуль не ведае, што адбывалася з хлопчыкам да таго, як я выцягнуў яго на сушу.

Нагадаем, што трагедыя ў парку Dreamland здарылася суботнім вечарам 22 жніўня. «Хуткая» давезла дзіця да бальніцы, але праз дзве гадзіны яно памерла.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле 338 частка 2 — «Аказанне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаванням бяспекі, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека».

Каментары20

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць