Больш як 70 удзельнікаў з дзевяці краін свету абмяркуюць у Мінску моўную і культурную спадчыну Беларусі ў час Міжнароднай летняй школы беларусістыкі, якая ўпершыню пройдзе з 25 жніўня па 7 верасня ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы (РІВШ), паведамілі ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта.

Сярод замежных гасцей свята ў рабоце школы прымуць удзел студэнты з Венгрыі, Чэхіі, Германіі, Польшчы, Славакіі, Расіі, Кітая і Японіі. Яны прааналізуюць моўную, гістарычную і культурную спадчыну Беларусі ў форме розных камунікацыйных мерапрыемстваў.

Праграмай прадугледжаны аўдыторныя заняткі па практыцы беларускага маўлення (фанетыка, граматыка, развіццё вуснага і пісьмовага маўлення), а таксама спецыяльныя лекцыйныя курсы па розных аспектах беларускай мовы, гісторыі і культуры. Студэнты таксама будуць задзейнічаны ў інтэрактыўных занятках, майстар-класах і адукацыйных экскурсіях. Госці беларускай сталіцы наведаюць касцёл святых Сымона і Алены, Свята-Духаў кафедральны сабор, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», музей-запаведнік «Заслаўе», філіял дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы «Вязынка».

У цырымоніі летняй школы прымуць удзел рэктар РІВШ Віктар Гайсёнак, прарэктар па вучэбнай рабоце БДУ Аляксей Данільчанка, дэкан філалагічнага факультэта БДУ Іван Роўда і старшыня Беларускага камітэта славістаў Аляксандр Лукашанец.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра маладзёжнай палітыкі РІВШ і БДУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?