24.08.2015 / 18:44

Нацбанк «не будзе штучна рэгуляваць» курс беларускага рубля 13

Нацбанк Беларусі не будзе штучна рэгуляваць курс беларускага рубля, заявіў ria.ru ў панядзелак прадстаўнік прэс-службы рэгулятара.

Архіўнае фота Вадзіма Заміроўскага, Tut.by

Па выніках біржавых таргоў ў панядзелак беларускі рубель прыкметна аслабеў да ўсіх трох валют, што ўваходзяць у валютны кошык: да даляра - на 5,21% у параўнанні з папярэднімі таргамі, еўра — на 5,83%, расійскага рубля - на 0,64%. У выніку да кошыку валют кошт беларускай валюты знізіўся на 3,54%.

«Усе плануемыя Нацбанкам дзеянні былі агучаны ў спецыяльным паведамленні літаральна некалькі дзён таму. Нічога не змянілася», - сказаў прадстаўнік рэгулятара.

Афіцыйныя курсы на аўторак складаюць — 17 601 за даляр і 19 935 — за еўра.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Ліцьвін / Адказаць
24.08.2015 / 18:54
крутое піке. і дзе наша незалежнасцць? а дзе папяцот? а дзе па тышчы???
0
Вадим / Адказаць
24.08.2015 / 19:13
бо няма чым рэгулявать
0
Злой! / Адказаць
24.08.2015 / 19:23
почему наш сдает к российскому?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру