24.08.2015 / 20:03

Лаўроў: Расія зацікаўленая ў нармалізацыі адносінаў Беларусі з Захадам 24

Расія зацікаўленая ў нармалізацыі адносінаў Беларусі з Захадам. Аб гэтым заявіў 24 жніўня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў на ўсерасійскім маладзёжным адукацыйным форуме «Тэрыторыя сэнсаў на Клязьме».

ria.ru

«Мы развіваем адносіны з усімі, хто гатовы да гэтага, на аснове раўнапраўя, узаемнай выгады і ўзаемнай павагі. У нас няма ніякіх прадузятасцяў. Больш за тое, мы зацікаўлены ў тым, каб Беларусь нармалізавала свае адносіны з Захадам», — цытуе Лаўрова расійскае агенцтва ТАСС.

«Усе гэтыя гады, што я міністр, Беларусь знаходзілася пад тымі ці іншымі санкцыямі з боку Захаду. На ўсіх сустрэчах з Еўрасаюзам, з амерыканцамі мы гаварылі, што гэта тупіковы шлях, што трэба не ізаляваць, а ўцягваць. Мы актыўна дабіваліся, з некаторымі поспехамі, уцягвання Беларусі ў работу Савета Еўропы, членам якога яна пакуль не з'яўляецца», — падкрэсліў міністр.

22 жніўня Аляксандр Лукашэнка памілаваў і вызваліў са зняволення шасцярых палітвязняў, у тым ліку былога кандыдата ў прэзідэнты краіны Мікалая Статкевіча. У адказ на гэта ў Еўрасаюзе заявілі, што кіраўнікі МЗС ЕС на нефармальнай сустрэчы 4—5 верасня ў Люксембургу разгледзяць магчымасць прыпынення санкцый супраць Беларусі. Дзярждэпартамент ЗША назваў памілаванне і вызваленне са зняволення Статкевіча важным крокам да нармалізацыі адносінаў Мінска з Вашынгтонам.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ВК / Адказаць
24.08.2015 / 20:11
"Лукашэнка памілаваў" - колькі няправільнага ў гэтым слове! 1) літасць і высакароднасьць гэта не пра Луку. 2) многія з палітзьняволеных не прасілі пра літасць. 3) усе яны застануцца пад жорсткім бязлітасным наглядам рэжыму.
0
тётя Шпоня / Адказаць
24.08.2015 / 20:16
Россия хочет легетимизировать Лукашенко и все их совместные дела. И кое-кто из оппозиции, естественно с подачи КГБ, в этом участвует...
0
напляваць! / Адказаць
24.08.2015 / 20:17
А што яму яшчэ сказаць застаецца?
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру