Навука і тэхналогіі11

Каталог tut.by будзе выходзіць пад новым брэндам tam.by

Каталог tut.by — поўны даведнік беларускіх кампаній і арганізацый — перайшоў на асобную пляцоўку пад новым брэндам tam.by і стаў самастойным рэсурсам.

Як паведамілі ў прэс-службе партала, за два гады свайго існавання праект настолькі вырас і пашырыўся, што было прынята рашэнне правесці яго рэбрэндынг, даўшы магчымасць развівацца на асобным дамене. 

«Наш каталог за апошні час моцна вырас: гэта прадукт, які стаў вітрынай прапаноў больш чым 80.000 беларускіх кампаній і арганізацый і над якім працуе вялікая каманда ў шасці абласных гарадах Беларусі. У перспектыве tam.by можа стаць такім жа сур'ёзным і значным, як tut.by, а таму прыйшоў час выдзеліць яго ў асобны брэнд, які людзі запомняць і не стануць блытаць: навіны тут, а кампаніі там», — пракаментаваў генеральны дырэктар tut.byАлександр Чакан.

Паводле слоў Чакана, пераход зойме нейкі час, але большасць карыстальнікаў гэтага нават не заўважаць: у іх проста зменіцца іконка мабільнай праграмы. Дарэчы, апошнюю можна бясплатна спампаваць для аперацыйных сістэм Android і iOS, што ўжо і зрабілі каля сотні тысяч чалавек. Убудаваная ў яе функцыя геалакацыі дазваляе знаходзіць найбліжэйшыя да месцаразмяшчэння карыстальніка кампаніі праз зручны пошук або рубрыкатар, пракладваць да іх маршрут, дадаваць упадабаныя кампаніі ў закладкі і шмат іншага.

Пошук у каталогу tam.by ажыццяўляецца па 113 гарадах Беларусі, таму, як лічаць адміністратары рэсурсу, гэты сэрвіс будзе карысны жыхарам абсалютна ўсіх рэгіёнаў краіны (а таксама тым, хто часта ездзіць па ёй з камандзіроўкамі).

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч5

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Усе навіны →
Усе навіны

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Пуціна заклікаў яго спыніць вайну8

Новыя прызначэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінеце17

У Мінску адкрылася кафэ, дзе кормяць як на борце самалёта10

«Ваша права — адысці з дыстанцыі». Латушка адказаў тым, хто крытыкуе дэмсілы37

Украінскія вайскоўцы вызвалілі сяло ў Сумскай вобласці, якое месяц было пад акупацыяй8

«Наколькі наша бурбалка з пагардай ставіцца да звычайных беларусаў». У фэйсбуку спрачаюцца пра Макса Каржа102

Аляксандра Герасіменя: Ніколі б дзеля камфорту не маўчала. Жыццё пад прэсінгам было б невыносным9

Ці спыніліся звальненні па палітычных матывах? Вось што расказалі ў некалькіх дзяржаўных арганізацыях6

Маладая дзяўчына ў Кітаі ніяк не можа спыніць аргазмы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч5

Былы галоўны ідэолаг Беларусі прадаў дом у Драздах за $600 тысяч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць