24.08.2015 / 20:51

Белавія ўвяла платны перавоз спартыўнага рыштунку 7

Чытач Сяргей даслаў у рэдакцыю гісторыю, якая адбылася з яго дачкой у аэрапорце Мінск-1. Калі бацькі праводзілі раніцай 14-гадовую дачку на спаборніцтвы па тэнісе ў Барселону, «Белавія» «прыемна» парадавала, што за перавозку двух ракетак па 300 г яны павінны даплаціць 50 еўра.

«Мілая жанчына з «Белавія» ўжо адправіла чамадан, а пасля паведаміла: «Ой, у вас жа ракеткі, вы нам павінны грошы». То бок яна дала нам магчымасць здаць багаж, але пасля заявіла, што нам трэба заплаціць за ракеткі», — распавядае Сяргей.

«Калі б у нас з сабой не было 50 еўра, мы б не змаглі нават сесці на рэйс. І тады ўсе спаборніцтвы скончыліся б для нас, не пачаўшыся. Нам пашчасціла, што квіткі нам аплочвае школа, таму што квіток каштуе 400 еўра. Хаця, напрыклад, іншая дзяўчына ляцела праз Вільню. Хоць яна за свае грошы ехала, але заплаціла 20 еўра. А ў нас яны ўзялі еўрапейскія патрабаванні да грузу для таго, каб загрэбці яшчэ сабе грошай, улічваючы, што квіток каштуе ў разы больш».

Звычайна тэнісісты вязуць з сабой да шасці ракетак. У спецыяльных чахлах месціцца дзве ракеткі. Такім чынам, з таго ж Макса Мірнага ў аэрапорце возьмуць 150 еўра за перавоз ракетак.

Сапраўды, на сайце «Белавія» з’явілася інфармацыя пра спартыўны рыштунак.

Спартыўны рыштунак не ўключаецца ў норму бясплатнага правозу багажу. Аплата за правоз кожнага камплекту спартыўнага рыштунку, які не перавышае па вазе 32 кг, ажыццяўляецца па стаўцы EUR 50.00 за 1 (адзін) камплект па маршруце ў адзін бок, як на прамых, так і на скразных напрамках «Белавія».

Тыпы спартыўнага рыштунку, дапушчальнага да перавозкі на рэйсах авіякампаніі «Белавія»:

  • Ровар вагой да 32 кг — ровар без матора, дзіцячы ровар
  • Рыштунак для гольфа вагой да 32 кг — 1 кейс для гольфа, клюшкі, мячы, чаравікі для гольфа
  • Лыжны рыштунак вагой да 32 кг і ўдоўжкі да 210 см — 1 пара лыж, 1 пара лыжных палак, 1 пара лыжных чаравікаў
  • Тандэмны ровар вагой да 32 кг — тандэмны ровар
  • Водныя лыжы вагой да 32 кг і ўдоўжкі да 210 см — 1 пара водных або слаламных водных лыж
  • Рыштунак для стральбы з лука вагой да 32 кг — 1 набор стрэл і лука ў ахоўным кантэйнеры
  • Рыштунак для сноўборда вагой да 32 кг і даўжынёй да 210 см — 1 сноўборд, 1 пара чаравікаў
  • Рыбалоўны рыштунак вагой да 32 кг і даўжынёй да 210 см — 2 вуды, торба ці скрыня, 1 пара ботаў для рыбалкі, сачок
  • Хакейны рыштунак вагой да 32 кг — 1 хакейная торба, клюшкі, 1 пара канькоў, 1 камплект ахоўных накладак для цела, 1 шлем
  • Рыштунак для дайвінгу вагой да 32 кг — 1 маска для дайвінга, 1 дыхальная трубка, ласты, гідракасцюм, рэгулятар, пусты кіслародны балон, ліхтар
  • Рыштунак для тэніса, сквоша і бадмінтона вагой да 32 кг — 2 ракеткі і набор мячоў ва ўпакоўцы для тэніса, сквоша і бадмінтона
  • Гумовая лодка вагой да 32 кг — 1 гумовая лодка, 1 пара вёслаў

Для прыкладу паглядзім цэны на перавоз спартыўнага інвентару ў Літве. Знакамітая авіякампанія Ryanair таксама бярэ 50 еўра за правоз спартыўнага рыштунку, калі вага не перавышае 20 кг. Далей ідзе даплата. У Польшы перавоз спартыўнага рыштунку будзеш каштаваць 30 еўра. У Расіі кампанія AirBaltic прапануе загаддзя рэгістраваць спартыўны рыштунак, таму што гэта будзе каштаваць танней. Пры аплаце загадзя разам з квіткамі — 35 еўра, у аэрапорце — 60 еўра. Але гэта танныя кампаніі, дзе білеты капеечныя, таму і даплаты высокія, а «Белавія» дарагая!

«Паглядзіце, якая сітуацыя складваецца. Дзіцё гуляе, абараняе гонар Беларусі, а з яго яшчэ хочуць узяць грошы. Я заплаціў гэтыя грошы са сваёй кішэні, а школа мне іх пасля не верне», — выказаўся Сяргей.

МН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
бугага / Адказаць
24.08.2015 / 20:56
Дзіце гуляе. Абараняе гонар.
0
Лявон / Адказаць
24.08.2015 / 21:04
Россиянин вез гранатомет в Беларусь, а его задержали в метро: http://people.onliner.by/2015/08/24/rossiyanin-vez-granatomet-v-belarus-a-ego-zaderzhali-v-metro
0
Лявон / Адказаць
25.08.2015 / 00:00
Шаноуная рэд.газэты"Наша Ніва! Калі ласка пад маім нік-Лявон працуюць тролі рускія,ці беларускія,аднак Лявон ад24.08.201521.15 меркаванне не мае. Калі ласка надрукуйце! Лявон не піша на чужой мове. ЗАПАМЯТАЙЦЕ ТРОЛІ!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру