Спорт88

Блатэр: У футболе няма карупцыі

У футболе няма карупцыі, ФІФА і ён сам чыстыя, сказаў у эксклюзіўным інтэрв'ю Бі-бі-сі Зэп Блатэр.

Блатэр, які займае пасаду прэзідэнта ФІФА з 1998 года, сыдзе ў адстаўку ў лютым 2016 года на фоне разбору, што датычыцца меркаваных фактаў сістэматычнай карупцыі ў арганізацыі. 79-гадовы швейцарац быў пераабраны ў маі на пяты тэрмін, але неўзабаве абвясціў аб намеры пайсці ў адстаўку.

«Я зрабіў так, бо хацеў абараніць ФІФА. Я магу за сябе пастаяць, у мяне ёсць сілы для гэтага. Я ведаю, што я зрабіў і чаго я не рабіў. У мяне ёсць сумленне, я сумленны чалавек. Я чысты», — сказаў Блатэр у інтэрв'ю.

Антыкарупцыйнае расследаванне ў дачыненні да ФІФА пачалося пасля арышту сямі функцыянераў падчас кангрэса арганізацыі ў маі. У поле зроку следства знаходзяцца ў тым ліку абставіны, пры якіх права правядзення чэмпіянатаў свету па футболе 2018 і 2022 гадоў было прысуджана Расіі і Катару.

«Арганізацыя (ФІФА) не карумпаваная, у футболе няма карупцыі», — настойвае Блатэр, які сцвярджае, што ў карупцыі замяшаныя толькі асобныя футбольныя чыноўнікі.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанія заявіла, што ГРУ задоўга да атручвання Юліі Скрыпаль узламала яе імэйл

Беларуска атрымала дазвол на пражыванне ў Польшчы пасля першапачатковай адмовы

8000 еўра Сяргею Ціханоўскаму сабралі за палову дня13

Хлопца з Рагачова прызналі неадэкватным і вызвалілі ад пакарання, але ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў». Як так?1

Кубракоў, вярнуўшыся з селектарнай нарады ў Лукашэнкі, зразу ж склікаў сваю — па той жа схеме17

Жыхары шматпавярховіка ў цэнтры Мінска страцілі сон праз спеў паўлінаў3

У Мінску дэмантавалі памятныя знакі ў гонар міліцыі. Яны не прастаялі і двух гадоў ФОТАФАКТ6

У Еўропе нараджальнасць на гістарычна найніжэйшым узроўні. І нават прасямейная палітыка не дапамагае5

Беларусам з 11-месячным дзіцём не далі паляцець на Кіпр па польскім праязным дакуменце. Дачапіліся да дзіцяці12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Былы вядучы БТ, які звольніўся ў 2020-м і выехаў у Славакію, расказаў, як жыве цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць