24.08.2015 / 21:58

Попыт на турпуцёўкі ў Расіі ўпаў да нуля з-за курсу валют 2

У Расійскім саюзе туріндустрыі паведамілі пра рэкорднае падзенне попыту на турыстычныя паездкі.

«Попыт зваліўся практычна да нуля, ніхто нічога ўжо не купляе», — распавяла ў інтэрв'ю РБК прэс-сакратар саюза туріндустрыі Ірына Цюрына.

Акрамя таго, заявіла яна, расейцы пачалі адмаўляцца ад раней аплачаных тураў.

«Людзі сёння зразумелі, што ім трэба даплаціць суму, на якую яны не разлічвалі. На мінулым тыдні таксама было тармажэнне попыту, але людзі спрабавалі ўкласціся ў той бюджэт, які яны вылучылі на паездку. Яны скарачалі колькасць дзён у туры, яны бралі гатэлі больш нізкай катэгорыі, яны бралі гатэлі не з відам на мора, а на парк, напрыклад. Гэта значыць, яны імкнуліся ўпісацца ў бюджэт, але сённяшні абвал паставіў крыж і на гэтых спробах зэканоміць», — патлумачыла Цюрына.

Расейскі рубель пачаў апошні тыдзень лета абвалам, абнавіўшы мінімальныя значэнні 2015 года. У ходзе таргоў у панядзелак еўра прабіў адзнаку ў 83 рублі, даляр падымаўся да 71,61.

0
гунн / Адказаць
24.08.2015 / 23:05
Ну дык Крым жа пад бокам...
0
Верны / Адказаць
24.08.2015 / 23:12
А ў Крым?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру