Віктар Ганчарэнка трэніраваў БАТЭ з лістапада 2007 г. па кастрычнік 2013 г. і выводзіў клуб у групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Віктар Ганчарэнка трэніраваў БАТЭ з лістапада 2007 г. па кастрычнік 2013 г. і выводзіў клуб у групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Па звестках pressball.by беларускі трэнер екацярынбургскага ФК «Урал» Віктар Ганчарэнка напісаў заяву па ўласным жаданні і ўжо пакінуў каманду.

Ганчарэнка займаў пасаду галоўнага трэнера з 14 чэрвеня 2015 года.

Пад яго кіраўніцтвам «Урал» правёў у чэмпіянаце Расіі шэсць матчаў, у якіх здабыў адну перамогу, дзве нічыіх і тры пройгрышы. Раней 38-гадовы Ганчарэнка трэніраваў краснадарскую «Кубань». А першым клубам для ўраджэнца Хойнікаў быў барысаўскі БАТЭ, які Ганчарэнка вывеў у Лігу чэмпіёнаў.

У расійскім інтэрнэце пішуць, што Ганчарэнка сышоў, каб не здаваць гульні грозненскаму «Цераку» ў наступным туры. Гэты матч называюць падазроным букмекерскія канторы. Каэфіцыент на перамогу «Церака» складае 1,4 да 1, на «Урал» — 5,4. Хоць каманды абсалютна роўныя па сіле.

 Ягоны ўчынак знайшоў падтрымку ў заўзятараў. Вось рэакцыя на форуме сайта sports.ru.


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?