Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд прысудзіў украінскага рэжысёра Алега Сянцова да 20 гадоў строгага рэжыму, іншаму фігуранту справы, Аляксандру Кольчанку, далі дзесяць гадоў строгага рэжыму.

tass.ru

Сянцова прызналі вінаватым у спробе зладзіць тэракты ў Крыме пасля далучэння паўвострава да Расіі. Сам ён гэтыя абвінавачванні адкідаў.

Рэжысёра прысудзілі да 15 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле аб стварэнні тэрарыстычнай суполкіі, да 10 і 11 гадоў — за ўдзел у двух тэрактах. Сем гадоў пазбаўлення волі яму далі за падрыхтоўку да здзяйснення выбухаў, а за незаконнае захоўванне зброі і боепрыпасаў — пяць гадоў. Шляхам складання тэрмінаў Сянцоў атрымаў 20 гадоў пазбаўлення волі.

Пракурор запытаў у мінулую сераду для Алега Сянцова 23 гады строгага рэжыму, для іншага фігуранта справы — Аляксандру Кольчанку — 12 гадоў зняволення.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?