У Беларусі сярод беспрацоўных, звольненых па ўласным жаданні і пагадненні бакоў, складаюць 32,6%, звольненыя за парушэнне працоўнай дысцыпліны — 6,6%, вызваленыя пры ліквідацыі арганізацый або па скарачэнні колькасці— 2,3%. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У структуры беспрацоўных удзельная вага жанчын — 33,5%, моладзі ва ўзросце да 31 года — 26,2 %, доля сельскіх жыхароў — 16,5%.

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, на канец ліпеня бягучага года склала 46,6 тыс. чалавек. Гэта ў 2,2 раза больш, чым на канец ліпеня 2014 года і на 0,4% менш, чым на канец чэрвеня 2015-га. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец ліпеня бягучага года склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец ліпеня 2014 года — 0,5%).

У студзені-ліпені на ўлік было пастаўлена 158,9 тыс. грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх прызнана беспрацоўнымі 113,7 тыс. чалавек, або 71,6% ад колькасці тых, хто звярнуўся. Аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 94,1 тыс. чалавек, у тым ліку 62,1 тыс. беспрацоўных, або 66% ад колькасці ўсіх працаўладкаваных. На канец ліпеня на 100 заяўленых наймальнікамі вакансій прыпадала 170 беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацабароне (год таму — 39 чалавек).

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?