Расспажыўнагляд распарадзіўся зняць з продажу ў Расіі шэраг пральных парашкоў і мыйных сродкаў вядомых імпартных вытворцаў, паведамляецца на сайце ведамства.

Пры даследаванні пральных парашкоў і мыйных сродкаў шэрагу вытворцаў, у тым ліку Henkel, Procter & Gamble і Colgate-Palmolive, выяўленая неадпаведнасць па таксікалагічных паказчыках бяспекі, сцвярджаюць у Расспажыўнаглядзе.

«Даследаванні бытавой хіміі і мыйных сродкаў іншых вытворцаў працягваюцца», — гаворыцца ў паведамленні.

Паводле дадзеных СМІ, лісты ад чыноўнікаў з патрабаваннем прыбраць мыйныя сродкі з продажу ўжо атрымалі ў сетках Metro Cash & Carry, «Ашан» і Х5 Retail Group.

Замежныя кампаніі на расійскім рынку пральных парашкоў і мыйных сродкаў займаюць прыкладна 75%.

У Таварыстве абароны правоў спажыўцоў назвалі забарону на продаж мыйных сродкаў вядомых гандлёвых марак «неабгрунтаваным умяшаннем у прадпрымальніцкую дзейнасць».

У арганізацыі лічаць, што рашэнне Расспажыўнагляда парушае свабодную канкурэнцыю, акрамя таго, яно прывядзе да росту коштаў на тавары бытавой хіміі, а якасць аналагаў, якія засталіся на паліцах крам, знізіцца.

«Як паказвалі даследаванні ўзораў бытавой хіміі, якія праводзяцца ТАПС, якасць тавараў названых гандлёвых марак у цэлым вышэйшая за іх айчынныя аналагі», — гаворыцца ў заяве ТАПС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?