Расейскія ратавальнікі дзяжураць непадалёк ад сэктанцкай зямлянкі ў Пензенскай вобласьці, у якой ужо больш за чатыры месяцы чакаюць канца сьвету і 12 нашых суайчыньнікаў.

Ратаўнічы атрад, які базуецца ў 10 кілямэтрах ад сяла Нікольскага , прыведзены ў поўную гатоўнасьць. Гэта зьвязана з пацяпленьнем ды інтэнсіўным таяньнем сьнегу. Пакуль рэальнай пагрозы затапленьня няма, аднак сытуацыя можа зьмяніцца ў любы момант.

Група сэктантаў, сярод якіх ёсьць дзеці, знаходізцца ў падземным сховішчы ў чаканьні Апакаліпсісу ужо больш як чатыры месяцы.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0