Рада па бяспецы на транспарце Нідэрландаў апублікуе канчатковы даклад аб прычынах гібелі малайзійскага «Боінга» над усходам Украіны 13 кастрычніка.

Перад гэтым сваякі пасажыраў і экіпажа рэйса MH17 будуць праінфармаваныя пра змест даклада ў ходзе закрытай сустрэчы.

«Боінг-777» Malaysia Airlines, які выконваў рэйс МН17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, 17 ліпеня 2014 г. быў збіты над тэрыторыяй усходу Украіны, якая знаходзілася пад кантролем прарасійскіх узброеных фарміраванняў; загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Расследаванне паралельна вядуць дзве групы. Высвятленнем прычын катастрофы займаецца Рада па бяспецы на транспарце Нідэрландаў. Крымінальная расследаванне вядзе міжнародная следчая група, у склад якой уваходзяць эксперты з Аўстраліі, Бельгіі, Галандыі, Малайзіі і Украіны.

У выпушчаным у чацвер прэс-рэлізе Рады па бяспецы на транспарце Нідэрландаў гаворыцца, што пра тое, дзе і як менавіта 13 кастрычніка адбудзецца знаёмства журналістаў і шырокай публікі з дакладам аб гібелі рэйса MH17, будзе абвешчана дадаткова.

Адразу ж пасля катастрофы з'явілася версія пра тое, што рэйс МН17 быў збіты пры дапамозе зенітна-ракетнай сістэмы «Бук», якая прыбыла з Расіі.

Масква адмаўляе сваю датычнасць да гэтай трагедыі, высоўваючы розныя версіі аб віне ўкраінскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?