Кіраўнік Вярхоўнага касацыйнага суда Грэцыі Васіліка Тану-Хрыстафілу афіцыйна прызначаная кіраўніком пераходнага ўрада Грэцыі пасля адстаўкі Алексіса Цыпраса.

Такім чынам, Тану-Хрыстафілу робіцца першай жанчынай у гісторыі краіны, якая заняла гэты пост.

ert.gr

ert.gr

У чацвер яна прынясе прысягу, а паўнавартасную працу ў якасці прэм'ер-міністра пачне ў пятніцу.

Прызначэнне Тану прадугледжана канстытуцыяй Грэцыі, у якой гаворыцца, што на пераходны перыяд пасля адстаўкі прэм'ер-міністра і да наступных выбараў кіраўніком урада становіцца кіраўнік Вярхоўнага суда.

Дата пазачарговых выбараў у Грэцыі, — пятых за апошнія шэсць гадоў, — будзе абвешчаная прэзідэнтам Пракопісам Паўлопуласам на працягу тыдня. Чакаецца, што выбары прызначаць на канец верасня.

Алексіс Цыпрас 20 жніўня на сустрэчы з міністрамі і сябрамі кіруючай партыі «Сірыза» падаў у адстаўку і абвясціў аб неабходнасці правесці датэрміновыя парламенцкія выбары.

«Палітычны мандат, атрыманы на выбарах 25 студзеня, вычарпаны, і грэкам неабходна зноў выказацца наконт сваіх пераваг», — сказаў Цыпрас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?