З 1 студзеня 2017 года пры ажыццяўленні разлікаў у безнаяўнай форме банкі, нябанкаўскія крэдытна-фінансавыя арганізацыі і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» пяройдуць на выкарыстанне міжнароднай структуры нумару рахунку.

Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, гэта рашэнне прынята ў межах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па ўкараненні метадалогіі стандарту ISO 20022 у плацежную сістэму Рэспублікі Беларусь на 2014—2017 гады.

Прымяненне ў плацежнай сістэме Беларусі метадалогіі міжнароднага стандарту ISO 20022 «Фінансавыя паслугі. Універсальная схема паведамленняў фінансавай індустрыі» дазволіць павысіць узровень скразной бесперапыннай апрацоўкі інфармацыі на ўсіх этапах жыццёвага цыклу фінансавых паведамленняў, што з'яўляецца цяпер стратэгічным кірункам развіцця аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм сусветных удзельнікаў фінансавага рынку, адзначылі ў Нацбанку.

Вызначэнне структуры банкаўскага нумара рахунку згодна з міжнароднымі стандартамі дазволіць адназначна ідэнтыфікаваць удзельніка разлікаў, паскорыць працэс апрацоўкі плацяжоў, дазволіць выканаць прынцып скразной бесперапыннай апрацоўкі, скараціць аперацыйныя рызыкі і знізіць выдаткі пры апрацоўцы плацяжоў.

Практычныя мерапрыемствы па пераафармленні нумароў рахункаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі будуць праведзены з улікам вынікаў абмеркавання гэтых пытанняў з банкаўскай супольнасцю і іншымі зацікаўленымі асобамі, інфармуе Нацбанк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?