Другое паражэнне запар пацярпела мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 27 жніўня ў Санкт-Пецярбургу каманда Любаміра Покавіча прайграла дзейнаму чэмпіёну СКА з лікам 1:2 (0:1, 1:0, 0:1).
Наступны матч беларуская каманда правядзе 30 жніўня на сваёй пляцоўцы супраць дынамаўцаў Рыгі.