Сёння прайшло лёсаванне групавога раўнду футбольнай Лігі Еўропы.
Мінскае «Дынама» згуляе ў групе з іспанскім «Вільярэалам», чэшскай «Вікторыяй» з Пльзеня і венскім «Рапідам».
З «Вільярэалам» беларускія клубы гулялі двойчы: у 2007-м БАТЭ у асноўным раўндзе Кубка УЕФА: 1:4 (г), 0:2 (д); у 2010-м «Дняпро» ў плэй-оф Лігі Еўропы: 0:5 (г), 1:2 (д);
з чэшскай «Вікторыяй» у групавым турніры Лігі чэмпіёнаў у 2011 г. гуляў БАТЭ: 1:1 (г), 0:1 (д).
Матчы пройдуць 17 верасня, 1 і 22 кастрычніка, 26 лістапада і 10 снежня.