Аляксандр Лукашэнка наведаў вёску Расна. Там ён сказаў, што «людзі, што добра працуюць, павінны і добра зарабляць, добра жыць і быць прыкладам для іншых», перадае БелТА.
«У Беларусі сёння толькі гультай можа жыць дрэнна», — упэўнены Аляксандр Лукашэнка. Усё ў руках чалавека, і ён перш за ўсё сам павінен патурбавацца за сябе і за сваю сям'ю, а потым ужо патрабаваць ад дзяржавы, якая «павінна займацца сваімі функцыямі, а кожны грамадзянін павінен рабіць тое, што ён павінен рабіць, кіраўнік — тое самае».