president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што калі беларусы будуць аддаваць перавагу айчыннай прадукцыі, то пытанне з валютай не будзе стаяць востра. Такую думку ён выказаў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Белавежскі» і жыхарамі вёскі Расна.

«Навошта долар? Купіць імпартнае і паехаць у Егіпет адпачыць?» - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да прысутных.

«Перажывём. Вазьміце Белавежскую пушчу - духаты ніякай, цудоўнае паветра. Браслаўскія азёры. Азёр хапае, абмялелі крыху, але вады хапае. Адпачнём як-небудзь у гэты цяжкі час дома», - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у краіне выпускаецца выдатная прадукцыя. Заканчваецца мадэрнізацыя камвольнага камбіната, ільнаводчай галіны, выпускаецца ўвесь спектр баваўнянай прадукцыі. «І рынкі з'явіліся, і прадаём, і з задавальненнем купляюць наша, беларускае», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Давайце наша, беларускае, паносім! — прадоўжыў ён. — Няхай лепш яно будзе крыху не тых мод, без дзірак на каленях. Як цяпер штаны носяць? Трэба працерці дзірку.

У тым, у чым раней мы саромеліся на вуліцу выходзіць, цяпер ходзяць. Давайце ўжо не будзем праціраць гэтыя дзіркі, будзем хадзіць у беларускай нармальнай бялізне, адзенні, ручнікі будзем выкарыстоўваць беларускія і ежу беларускую. Па ежы ўжо праблем няма. Ужо ўсе зразумелі, што значыць беларускае, нават далёка за нашымі межамі».

«Не, трэба «Гучы»! У нас жа чыстая прадукцыя, мы ДАСТы захавалі. Бо харчаванне і адзенне - гэта здароўе чалавека», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

«Усё мы ўмеем рабіць, усё робім, але трэба больш глядзець на сябе, на сваю краіну і купляць свайго. Будуць спажываць 10 млн чалавек і тыя 2 млн, якія праз нас пастаянна рухаюцца, дык і прадаваць за межы краіны застанецца зусім нічога - праблем не будзе. Таму трэба яшчэ і сваю псіхалогію мяняць», - лічыць Лукашэнка. 

«У нас ёсць група спекулянтаў, як і ў любой краіне, якія прывыклі гуляць: сёння куплю, заўтра перапрадам. Не, з дзяржавай у азартныя гульні не раю гуляць.

Цяпер адпусцілі курс. Хочаце купіць долар — плаціце тую цану, якая складваецца на рынку. Мы яго не трымаем, проста назіраем за цэнамі. І трымаць небяспечна», - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што пры стрымліванні курса можна нанесці шкоду і тым, хто прывозіць валюту ў краіну. «Калі ён прывёз долары і хоча прадаваць, а мы будзем заціскаць і трымаць, дзікі рынак з'явіцца (мы гэта праходзілі ўжо), будуць два курсы - гэта катастрофа», - дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?