Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву ААТ «Белавежскі» і жыхарамі вёскі Расна.
фота з наведвання Баранавічаў у чацвер, president.gov.by
Ён звярнуў увагу, што ў краіне пачалі ўдасканальваць агульнаадукацыйны працэс. Пад гэтую задачу прызначылі новага міністра адукацыі. Кіраўнік дзяржавы ў бліжэйшы час мае намер разгледзець, як ідзе праца ў гэтым кірунку.
«Дзеці па 6 гадзін, рэдка 5, у школе і па 2—3 гадзіны дома — яны пашуць, у тым ліку ў суботу. І што я заўважыў?
Ды дзеці дзецьмі перасталі быць пры гэтых нагрузках! Хто згорбіўся, у каго скаліёз — нездаровае пакаленне, — адзначыў ён. — 5-6 урокаў, плюс 2 дома — усё восем гадзін. Слухайце, 11 гадоў — малы, хіба ён можа вытрымаць гэта?».
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што менавіта па гэтай прычыне было прынята рашэнне аддаць суботу на працоўнае навучанне і фізічнае выхаванне. Аднак, паводле яго слоў, у многіх школах пайшоў іншы перакос: «Усё вырашылі, што субота — гэта на працу не хаджу, выходны. Не, субота — гэта разгрузачны дзень для мазгоў, нагрузка фізічная, каб дзеці раслі нармальна».
«Ну што такое? Хлопец у 17-18 гадоў пасля войска прыходзіць і не ведае, што такое малаток, сякера, стамеска, фуганак, гэбель, напільнік, долата і гэтак далей, — прадоўжыў ён.
— А лямпачку ўкруціць? Спачатку палец ўсуне, каб праверыць, ці ёсць там напружанне, а потым лямпачку закручвае. Катастрофа!
Таму я хачу, каб хаця б, як нас, вучылі ў школе гэтаму элементарнаму, а можа быць, і не толькі элементарнаму на ўроках працы».
«Фізкультура павінна праходзіць не так, як у нас у школе бывае: кінуў мяч — і целяпаемся. Гэта павінны быць спаборніцкія мерапрыемствы. Хтосьці гуляе ў футбол, нехта ў валейбол, баскетбол … А гэта можна зрабіць, калі ў цябе не 40 хвілін. Гэта ж трэба пераапрануцца, а ў добрых школах і душ прыняць дзіцяці. А што ты за 45 хвілін зробіш? Нічога.
Таму трэба вынесці на суботу гэтыя мерапрыемствы», — лічыць беларускі лідар. «Вось што трэба было зрабіць», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
«Дзеці перагружаныя нават пасля таго, як былі прыняты пэўныя меры. І зараз мы іх дапрацоўваем. Але я баюся, каб палку не перагнуць», — дадаў кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што ў вышэйшай адукацыі ўжо скарочаны тэрмін навучання па многіх спецыяльнасцях, акрамя медыцынскіх. Але, на думку Лукашэнкі, ёсць яшчэ над чым працаваць.
«Занадта шмат таго, што трэба прыбіраць», - лічыць кіраўнік дзяржавы.
«Цяжкі гэта працэс, адразу не зробіш, таму што трэба ісці вельмі асцярожна», - сказаў Аляксандр Лукашэнка. У той жа час ён падкрэсліў, што ў цэлым беларуская адукацыя не саступае сусветным стандартам.