У Рэгістры прадпрыемстваў Латвіі растлумачылі, што пададзеныя RT дакументы не адпавядаюць латвійскай канстытуцыі. На думку Нацыянальнага савета па электронных СМІ, RT займаецца распаўсюджваннем тэндэнцыйнай інфармацыі.

Латвія адмовілася зарэгістраваць прадстаўніцтва расейскага дзяржаўнага інфармагенцтва Russia Today (RT) на сваёй тэрыторыі. У Рэгістры прадпрыемстваў (РП) растлумачылі, што заява RT і прыкладзеныя да яго дакументы, па заключэнні дзяржаўнага натарыуса, не адпавядаюць канстытуцыі Латвійскай Рэспублікі і іншым прававым актам краіны, паведамляе ў пятніцу, 28 жніўня, агенцтва Delphi.

Заява RT аб рэгістрацыі прадстаўніцтва ў Латвіі была пададзеная 29 красавіка. У сувязі з гэтым РП запытаў меркаванне Нацыянальнага савета па электронных СМІ, які абвясціў, што мэтай Russia Today з'яўляецца распаўсюджванне тэндэнцыйнай інфармацыі, якая адказвае знешнепалітычным інтарэсам РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?