У горадзе над Бярэзінай два міліцыянты праводзяць вобшук у хаце грамадзкага актывіста Ігара Ходзькі.
Як паведамляе «НН» Алесь Чыгір, міліцыянты ўварваліся ў хату прыкладна а 17 гадзіне. «Адзін зь іх прадставіўся лейтэнантам Тоўсьцікам, другі не назваўся. Супрацоўнікі міліцыі не прад’явілі нам ніякіх папер і дакумэнтаў, што маюць права праводзіць вобшук. Яны знайшлі некалькі нумароў газэты «Свабода», якую зьбіраюцца канфіскаваць. Нам жа паведамілі, што выклікалі падмацаваньне», — кажа А.Чыгір.
* * *
Пад'ехала падмога: пяць міліцыянтаў у форме і адзін у цывільным. Супраць Ігара Ходзькі і Алеся Чыгіра спрабавалі ўжыць фізычную сілу. Пасьля гэтага ў Ходзькі павысіўся крывяны ціск, была выклікана "хуткая". Самі актывісты лічаць, што міліцыянты шукаюць агітацыйныя матэрыялы да акцыі 25 Сакавіка.