29.08.2015 / 12:45

У Мінску на Усходніх могілках адкрылі помнік паэту Генадзю Бураўкіну 1

У дзень нараджэння славутага беларускага паэта Генадзя Бураўкіна на ягонай магіле на Усходніх могілках сталіцы адкрылі помнік. Аўтар помніка — скульптар Алесь Шатэрнік.

Помнік мае выгляд разгорнутай кнігі. На адной старонцы — барэльеф і надпіс «Генадзь Бураўкін, паэт», а на другой — радкі зь ягоных вершаў: «Ты, мой народ, мяне не папракнеш, я ўсё табе аддаў - жыцьцё і сілы…»

Сын паэта Аляксей Бураўкін патлумачыў, што напісаць гэтыя словы на помніку быў запавет самога Генадзя Мікалаевіча.

На цырымонію адкрыцця помніка прыйшлі родныя паэта — жонка, дзеці і ўнукі, вядомыя беларускія літаратары, паплечнікі - Сяргей Законнікаў, Уладзімер Арлоў, Анатоль Вярцінскі, Уладзімер Някляеў, Барыс Пятровіч, Радзім Гарэцкі ды іншыя.

Хоць Генадзь Бураўкін цягам доўгіх гадоў быў вядомым дзяржаўным дзеячам — пастаянным прадстаўніком Беларусі ў ААН, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом, дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 10 і 11 склікання, старшынёй Дзяржтэлерадыёкампаніі, нікога з афіцыйных асобаў на адкрыцці помніка не было. Цырымонія была цалкам нефармальная, зладзілі яе выключна родныя і сябры.

0
Valkyrja / Адказаць
29.08.2015 / 15:48
Усё пачынаецца з культуры... Дзякуем яе носьбітам, захавальнікам і ахоўнікам!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру