Міністэрствам гандлю 26 жніўня прынята пастанова №25, якім устанаўліваецца гранічная максімальная нацэнка ў памеры 60% (з улікам нацэнкі грамадскага харчавання, гандлёвай надбаўкі, уключаючы аптовую надбаўку) на алкагольныя напоі мацункам звыш 28%, што вырабляюцца і рэалізуюцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, пры іх рэалізацыі ў аб'ектах грамадскага харчавання.

Увядзенне абмежавання нацэнкі дазволіць знізіць цэны на айчынныя алкагольныя напоі ў аб'ектах грамадскага харчавання, адзначылі ў Мінгандлі.

Пастанова Міністэрства гандлю уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Дакумент апублікаваны 29 жніўня на Нацыянальным прававым партале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?