29.08.2015 / 14:31

Марына Арзамасава заваявала золата на ЧС-2015 на легкай атлетыцы 8

Reuters.com

Беларуска Марына Арзамасава прынесла Беларусі першае золата на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне.

Арзамасава стала пераможцай першынства планеты на дыстанцыі 800 метраў. Беларуска бегла ў ліку лідараў вялікую частку дыстанцыі, а за 200 м да фінішу распачала атаку і адарвалася ад саперніц, здолеўшы ў выніку ўтрымаць перавагу.

Гэта другі медаль беларускіх спартсменаў на ЧС-2015 у Пекіне. Напярэдадні бронзу заваявала Аліна Талай на 100 м з бар'ерамі.

0
awa / Адказаць
29.08.2015 / 15:33
дзеўкі ў нас моцныя!
0
Юрась Беларус / Адказаць
29.08.2015 / 17:25
Вельмі тактычна правільна праведзены бег. Асабліва гна апошніх двухстах метрах - Арзамасава то прытармажвала, то паскорвалася. Так і разарвала суперніц на залаты медаль. Віншую з перамогай!
0
0 / Адказаць
29.08.2015 / 18:20
to Юрась Беларус. Згодзен на 100%. Выйграла менавіта тактычна. Упершыню бачу выдатную тактыку ў беларускіх бегуноў.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру