Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін упершыню за два месяцы правёў тэлефонныя перамовы з французскім калегам Франсуа Аляндам і канцлерам Германіі Ангелай Меркель, абмеркаваўшы рэжым захавання перамір'я ў Данбасе. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце Крамля ў суботу, 29 жніўня.

Пуцін выказаў занепакоенасць абстрэлаў населеных пунктаў Данбаса з боку ўкраінскіх вайскоўцаў. Таксама ён адзначыў факт нарошчвання узброеных сіл Украіны ўздоўж размежавальнай лініі.

Меркель і Алянд, у сваю чаргу, як паведамляе прэс-служба ўрада Германіі, сказалі, што выбары ў самаабвешчаных рэспубліках могуць стаць пагрозай для мірнага працэсу, бо яны не будуць адпавядаць законам Украіны.

Апошні раз тэлефонныя перамовы Пуціна, Меркель і Алянда прайшлі 22 чэрвеня, лідары таксама абмяркоўвалі сітуацыю на ўсходзе Украіны і захаванне Мінскіх пагадненняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?