29.08.2015 / 18:55

Сёння ноччу можна будзе назіраць суперпоўню 3

Сёння ноччу можна назіраць суперпоўню. 29 жніўня Месяц наблізіцца да Зямлі на максімальна блізкую адлегласць.

Падчас рэдкай астранамічнай з'явы Месяц становіцца ярчэйшым, а яго памеры здаюцца больш чым звычайна. Справа ў аптычнай ілюзіі — на блізкай адлегласці дыск нябеснага цела візуальна павялічваецца прыкладна на 10%. За суперпоўняй можна назіраць няўзброеным вокам. Галоўнае, каб ноч была бясхмарнай.

Акрамя таго, для назірання прыгожага відовішча астраномы рэкамендуюць выбраць пляцоўку, адкуль добра відаць неба, але дзе ёсць таксама дамы, і дрэвы — на пустым гарызонце месяцовая ілюзія не спрацуе.

Як правіла, у год бывае чатыры-пяць суперпоўняў. Наступная суперпоўня будзе назірацца 28 верасня сёлета і супадзе з поўным месяцовым зацьменнем.

0
Няхлюй / Адказаць
29.08.2015 / 19:19
Не каб Марс...
0
Святлана / Адказаць
29.08.2015 / 20:37
Пабрахаць на поўню, можа... Раптам палепшае
0
2?2 / Адказаць
30.08.2015 / 00:53
Святлана,,, ..зАраз прынята на Сонца ,,брахаць''.. /цёмныя плямы на ім пабачылі../ ;)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру