Двое падазраваных былі арыштаваныя 24 жніўня ў адной з гасцініц французскага горада Сент-Эцьен.

Падазраваныя прадстаўляліся ў рэгістратуры гасцініц як пастаяльцы, якія згубілі ключы ад сваіх нумароў, каб атрымаць доступ у нумары.

Затым мужчыны з дапамогай сцетаскопа праслухоўвалі нумары, каб пераканацца, што ў іх нікога няма, пранікалі ў пакоі і выламвалі сейфы.

Зламыснікі дзейнічалі ў тым ліку ў шэрагу прэстыжных гасцініц у Парыжы і на французскай Рыўеры.

Паводле дадзеных паліцыі, злодзеі былі апазнаныя з дапамогай запісаў камер відэаназірання.

Паліцэйскія канфіскавалі ў арыштаваных выкрадзеныя каштоўнасці і валюту на суму амаль 80 тысяч еўра, а таксама 20 ключоў ад гасцінічных нумароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?