30.08.2015 / 11:53

У Мінску абралі «Місіс Сусвет — 2015» 6

Пераможцай конкурсу прыгажосці сярод замужніх жанчын стала прадстаўніца Канады Эшлі Бурнхэм.

Увечары 29 жніўня ў Мінску, у «Cotton Club», адбылося фінальнае шоу міжнароднага конкурсу прыгажосці «Місіс Сусвет — 2015».

У ім удзельнічалі 55 прыгажунь з усіх кантынентаў.

Пераможцай стала Эшлі Бурнхам з Канады.

У конкурсе ўдзельнічалі замужнія паспяховыя, сацыяльна актыўныя прыгожыя жанчыны. Сярод удзельніц былі прадстаўніцы Балгарыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Індыі, Казахстана, Латвіі, Малайзіі, Мальты, Мексікі, Расіі, Японіі.

Мэта конкурсу — прыцягнуць увагу да праблемы гвалту ў адносінах да жанчын па ўсім свеце, лічаць арганізатары конкурсу.

0
Ня поняў / Адказаць
30.08.2015 / 16:18
Ня поняў, мэта конкурсу-прыцягнуць увагу да праблемы гвалту жанчын.Гэтыя прыгажуні якую ставілі мэту, дэманструючы свае напаўаголеныя целы і наведваючы 5 -ю брыгаду спецназу ў Мар'інай Горцы: спыніць гвалт ці пашырыць.Гэта так неяк бегі голыя людзі на забегу ў Велікабрытаніі, жадаючы прыцягнуць увагу да праблемы вымі рання і адстрэлу тыграў(ці леапардаў), толькі тыгры(ці леапарды9 былі не ў курсе пра гэта і пасвіліся так,як заўсёды.
0
ооооооо / Адказаць
30.08.2015 / 22:57
Яна індзейка з племяні кры.
0
Багданкебіч / Адказаць
31.08.2015 / 07:46
Нешта шмат "выбараў" для сціплай БССР.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру