30.08.2015 / 12:32

Удзельніц конкурсу «Місіс Сусвет» вазілі ў 5-ю брыгаду спецназу ў Мар'інай Горцы ФОТАФАКТ 8

Удзельніцы конкурсу «Місіс Сусвет», які адбываўся ў Мінску на гэтым тыдні, наведалі 5-ю брыгаду спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі.

«Наведванне удзельніцамі конкурсу прыгажосці вайсковай часткі сіл спецыяльных аперацый паказвае абсалютную адкрытасць нашай краіны», — падкрэслілі ў прэс-службе Мінабароны. Беларускія вайскоўцы, як самыя гасцінныя людзі, аказалі жанчынам цёплы прыём і прадэманстравалі здольнасць і ўменне надзейна абараніць мір на беларускай зямлі, перадае БелТА.

У конкурсе ўдзельнічалі замужнія паспяховыя, сацыяльна актыўныя прыгожыя жанчыны. Сярод удзельніц былі прадстаўніцы Балгарыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Венесуэлы, Індыі, Казахстана, Латвіі, Малайзіі, Мальты, Мексікі, Расіі, Японіі — усяго 55 удзельніц.

Пераможцай стала Эшлі Бурнхам з Канады.

Гл. У Мінску абралі «Місіс Сусвет — 2015».

nn.by

0
міс2010 / Адказаць
30.08.2015 / 13:22
Спадзяюся, гасьцінныя дубінкамахацелі распавялі як цёпла і гасьцінна яны зьбіваюць жанчын на Плошчы!
0
кім чэн ус / Адказаць
30.08.2015 / 13:27
а чаму не на ферму? даяркі і каровы цяпер больш закрытыя, чым спецназ.
0
Генэрал Голад / Адказаць
30.08.2015 / 14:37
З начоўкай?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру