Паводле СМІ, у выніку аварыі ў Свазілендзе загінулі 65 дзяўчат.

ДТЗ з удзелам двух грузавікоў і легкавога аўтамабіля адбыўся ў Каралеўстве Свазіленд позна ўвечары 28 жніўня. Грузавікі перавозілі дзяўчат, якія павінны былі ўдзельнічаць у нацыянальным фестывалі умхланга, або «Танец трыснягу», які штогод адбываецца ля каралеўскай рэзідэнцыі.

«Танец трыснягу» — масавае свята ў Свазілендзе, кульмінацыяй якога з'яўляецца танец некалькіх тысяч дзяўчат, якія жадаюць стаць жонкай караля.

Кароль Мсваці III, які цяпер ужо мае 13 жонак, аднавіў традыцыю правядзення свята на дзяржаўным узроўні ў 2001 годзе, каб заахвоціць дзяўчат да цноты і для барацьбы з эпідэміяй СНІДу. Акрамя таго, была ўведзеная афіцыйная забарона на сэксуальныя адносіны для дзяўчат, маладзейшых за 21 год. Пасля свята Мсваці арганізуе раздачу ялавічыны ўсім удзельніцам умхлангі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?