DPA

DPA

Каля 10 тыс. жыхароў германскага горада Кобленц вымушаныя пакінуць свае дамы пасля знаходкі бомбы часоў Другой сусветнай вайны.

Вага бомбы складае каля 1 т, яна была выяўленая падчас будаўнічых работ у чацвер. Пасля таго як эвакуацыя будзе завершаная, сапёры паспрабуюць выдаліць узрывальнік.

Усяго на Германію падчас Другой сусветнай вайны было скінута больш за 2 млн бомб, больш за 20% з якіх не разарваліся. Раз на некалькі месяцаў, часам часцей, гэтыя снарады выяўляюць працоўныя пры пракладцы дарог або закладцы падмуркаў новых будынкаў. Звычайна сапёры абясшкоджваюць іх на працягу некалькіх гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?