Архіўнае фота
Увечары 29 жніўня каля вёскі Купяцічы ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці на полі згарэла 24 тоны саломы, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.
Сцірта саломы ў рулонах ўраджаю 2015 года, якая належыць ААТ «Пачапава», ляжала ў полі. Яе вышыня складала каля 4 м. Полымя знішчыла яе цалкам. Прычына пажару высвятляецца.