30.08.2015 / 15:47

Парашэнка павіншаваў Данецк з днём горада: «Данбас ёсьць і будзе ўкраінскім» 9

«Віншую данятчанаў з днём гораду! Мы абавязкова адбудуем зруйнаваныя гарады і сёлы. Данбас ёсьць і будзе ўкраінскім!» — такімі словамі на сваім акаўнце ў фэйсбуку прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка зьвярнуўся да жыхароў гораду. 

У мірны час Данецк быў адным з прамысловых і фінансавых цэнтраў краіны. Зь вясны 2014 году горад знаходзіцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў. На 30 жніўня ў Данецку і шэрагу іншых падкантрольных сэпаратыстам населеных пунктаў вобласьці заплянаваныя сьвяточныя мерапрыемствы да Дня шахтара. Удзел у іх прымае расейскі сьпявак Іосіф Кабзон.

0
DJ Mayse / Адказаць
30.08.2015 / 17:18
Вядома ж Данецк гэта Украіна, а не усялякія там расейскія тэрарыстычныя групаукі накшталт "навароссии-недаросии", і усялякіх там закарчанак ды пушыліных. СЛАВА УКРАІНЕ!
0
вован коровин / Адказаць
30.08.2015 / 17:51
У майго суседа - прыгожая машына. Я заяуляю яна есць и будзе маей. Дазволу я пытаць не буду, таму што я жыву у Еуропе, там так прынята.
0
паляшук / Адказаць
30.08.2015 / 18:26
Ніхто не сумняваецца, што Данецк украінскі горад. І тое, што Парашэнка кажа "обязательно восстановим разрушенные города и села" - гэта вельмі добра. Але навошта Парашэнка спачатку зруйнаваў іх разам з жыхарамі? Людзей жа забітых не "васстановіш"...
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру