У Нью-Ёрку памёр Олівер Сакс (Oliver Wolf Sacks; 1933—2015), вядомы неўролаг і нейрапсіхолаг, аўтар некалькіх кніг. Яго асабісты сакратар сказаў New York Times, што прычынай смерці быў рак.
Сакса часам называлі паэтам медыцыны. Ён напісаў шэраг бестселераў, у якіх апісаў дзіўныя рэчы, на якія здольны мозг чалавека.
Ён аўтар кніг «Абуджэнне» і «Мужчына, які прыняў жонку за капялюш».
У «Абуджэнні» ён распавёў гісторыю групы пацыентаў, якія пакутавалі ад соннай хваробы і на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіліся ў кататанічным стане.
Кніга была экранізавана. У фільме ролю прафесара Сакса граў Робін Уільямс.