30.08.2015 / 20:59

Ля ўзбярэжжа Егіпта выяўлена найбуйнейшае радовішча газу 4

Італьянская энергетычная кампанія Eni заявіла пра выяўленне ў Міжземным моры каля ўзбярэжжа Егіпта аднаго з найбуйнейшых у свеце газавых радовішчаў.

Па дадзеных кампаніі, радовішча Зохр залягае на глыбіні прыкладна ў паўтара кіламетра і, паводле папярэдніх ацэнак, змяшчае 850 мільярдаў кубаметраў газу.

Кіраўнік кампаніі Eni заявіў, што радовішча, хутчэй за ўсё, з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце і дапаможа забяспечыць Егіпет газам на бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Eni мае поўныя правы на распрацоўку радовішчаў у гэтым рэгіёне і з'яўляецца найбуйнейшай энергетычнай кампаніяй у Афрыцы.

0
Габрусь / Адказаць
30.08.2015 / 21:28
У Iзраiлi кагадзе знайшлi буйныя радовiшчы газу, цяпер у Эгiпце - здаецца мне што неузабаве Усходняе Мiжземнамор;я ператворыцца у новую Пэрсыдзкую затоку.
0
Филифион / Адказаць
30.08.2015 / 22:15
nafta liasnie šče boliej na takich navinach.
0
Иван Иванович / Адказаць
30.08.2015 / 22:50
Ничего страшного! В Беларуси тоже скоро найдут ГАЗ и нафту), ведь она все-таки есть!
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру