Камунальныя службы Мінска маюць намер прымаць меры ўздзеяння да грамадзян, якія адмаўляюцца ўстанаўліваць прыборы ўліку расходу гарачай і халоднай вады. Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела энергетыкі Мінгарвыканкама сёння на прэс‑канферэнцыі ў мэрыі.

Паводле яго слоў, гэта будуць адміністрацыйныя або іншыя меры.

«Перад ЖРЭА Мінска пастаўлена задача да чэрвеня ўстанавіць прыборы ва ўсіх жадаючых. Затым пачнецца работа з праблемнай катэгорыяй», — падкрэсліў прадстаўнік Мінгарвыканкама.

У асноўным не жадаюць ставіць прыборы ўліку грамадзяне, у якіх ёсць запазычанасці па аплаце жыллёва‑камунальных паслуг, канстатаваў Анатоль Лаўнічук. Праблематычна таксама ідзе гэты працэс у кватэрах малазабяспечаных гараджан, пенсіянераў, а таксама ў дамах, якія падлягаюць зносу. У цэлым амаль 40 тыс. уладальнікаў кватэр адмаўляюцца ўстанаўліваць лічыльнікі.

Спецыяліст удакладніў, што цяпер у сталіцы прыборамі ўліку аснашчана 460 тыс. кватэр (77 працэнтаў), засталося абсталяваць лічыльнікамі 155 тыс.

Паводле БЕЛТА

Глядзі яшчэ:
Першы намеснік міністра жыллёва‑камунальнай гаспадаркі Генадзь Ляпуноў: Да канца гэтага года ў Беларусі ўсе кватэры будуць абсталяваны індывідуальнымі прыборамі ўліку расходу вады. жыхары самі будуць зацікаўлены ўсталяваць у кватэры індывідуальны лічыльнік.»»

Кожны сёмы мянчук не зьбіраецца ўсталёўваць у сваёй кватэры індывідуальныя прыборы ўліку расходу вады.»»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0