Парлямэнт Паўднёвай Асеціі зьвярнуўся да Генэральнага сакратара ААН, прэзыдэнта й парлямэнту Расеі, а таксама да кіраўнікоў дзяржаў і парлямэнтаў СНД і Эўразьвязу з просьбай прызнаць незалежнасьць рэспублікі. Просьба абгрунатаваная агульнапрызнаным правам народу на самастанаўленьне. Аўтары дакумэнту прыводзяць таксама прэцэдэнт Косава, як прыклад вырашэньня рэгіянальных канфліктаў без захаваньня тэрытарыяльнай цэласьці.

Паўднёвая Асеція была аўтаномнай у складзе Грузінскай ССР. Пасьля распаду Савецкага Саюзу Асеція абвесьціла незалежнасьць ад Тбілісі. Гэтая каўкаская рэспубліка налічвае 100 тыс. жыхароў, большасьць зь іх мае расейскае грамадзянства й карыстаецца расейскім рублём у якасьці нацыянальнай валюты. Грузія не прызнае незалежнасьці Паўднёвай Асеціі.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0