31.08.2015 / 14:30

Беларускія сшыткі — беларускім дзеткам 9

З нагоды Дня Ведаў 1 верасня і пачатку новага навучальнага года Партыя БНФ ладзіць раздачу сшыткаў з беларускім арнаментам і нацыянальнай сімволікай.

Ад панядзелка на сядзібе БНФ у Мінску (вул. Чарнышэўскага, 3) можна безкаштоўна атрымаць сшыткі на 12 аркушоў (у шырокую лінейку альбо ў звычайную клетку, цвёрдая вокладка) і сшыткі на 48 аркушоў з «Пагоняй» ды з поклічам «Будзь беларусам, будзь пераможцам!» (у клетку).

Колькасць сшыткаў для распаўсюду абмежаваная! Акцыя працягнецца да вычарпаньня набору сшыткаў.

Офіс Партыі БНФ адчынены з 10 да 20 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля — выходныя

0
Reller / Адказаць
31.08.2015 / 14:47
Нарэшце, хоць адну карысную справу БНФ пад кіраўніцтвам Янукевіча зробіць - калі тых сшыткаў ня будзе па 5 штук.
0
www.belarusam.by / Адказаць
31.08.2015 / 15:00
Сшыткi ад www.Belarusam.by
0
Управа БНФ / Адказаць
31.08.2015 / 15:06
Так, сшыткі - вытворчасьці www.Belarusam.by У іх яшчэ шмат цікавых тавараў ёсьць, беларусам на радасьць
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру