Пра гэта ён заявіў сёння Радыё Свабода, знаходзячыся ў 3-м мінскім гарадскім шпіталі:

Радыё Свабода

Радыё Свабода

«Калі стан майго здароўя не палепшыцца, то я думаю зняцца з выбараў. Калі будзе на мяне ціск, то здымуся. Гэта можа адбыцца ў любы момант. Але пакуль я не стаўлю задачу зрабіць гэта зараз ці праз гадзіну. Я пакуль яшчэ не ў тым стане, каб прыняць правільнае рашэнне.

Колькі я яшчэ тут буду? Ясна, што не дзень, а болей. Я ўстаю і трымаюся пяць хвілін. Вось учора прыязджаў сюды мой таварыш — святар. Я ўстаў памаліцца і паваліўся. Не магу нават стаяць».

Віктар Цярэшчанка кажа, што ён па-ранейшаму пад кропельніцай:

«Галава як бы нямая. Але ніякіх прышчоў ці ацёкаў на твары няма. Крывяны ціск нармальны. Тэмпература нармальная. А замест галавы нібыта камень.

Я напісаў пісьмовую заяву аб пераводзе ў аддзяленне таксікалогіі. Я ж ляжу ў аддзяленні пульманалогіі. Пры чым тут лёгкія? Праўда, трымаюць пад кропельніцай, рэгулярна робяць уколы».

Са словаў Цярэшчанкі, з ім здарыўся востры прыступ пасля таго, як раніцай мінулай пятніцы ён выпіў у кафэ «Грунвальд» маркоўны фрэш:

«Калі я выпіў фрэш, я амаль страціў прытомнасць. Але я паспеў яшчэ схадзіць у туалет, прамыць рот. Званітаваў. Можа, гэта і выратавала».

Віктар Цярэшчанка кажа, што ў «Грунвальдзе» ён быў з двума паплечнікамі са сваёй выбарчай каманды:

«Гэта было на пачатку дзявятай раніцы. Тут яшчэ былі Дзмітрыеў і Караткевіч. Яны прайшлі побач. Мы павіталіся. А больш нікога так рана там не было».

Патэнцыйны кандыдат думае, што ў ягонай гісторыі трэба шукаць знешні след:

«Тут ёсьць прысутнасьць нейкай трэцяй асобы. Я схіляюся болей да знешняга сьледу. Беларускай выканаўчай уладзе гэта не выгадна. Ёй прасцей мяне не зарэгістраваць. Але я лічу, што з апазіцыі я застаўся адзін. Глядзіце, што атрымліваецца — застаюцца Улаховіч, Гайдукевіч і Караткевіч. Усе яны схіляюцца да ўладаў. А я незалежны. Значыць, мяне трэба прыбраць. Альбо прынамсі каб я сам адмовіўся. Альбо яшчэ нешта.

Трэцюю асобу я разглядаю як прыхільнікаў «апазіцыі». Менавіта не апазіцыі, а «апазіцыі» ў двукоссі.

Я магу думаць, што гэта, можа, і Дзмітрыеў. Але зроблена гэта з удзелам спецыялістаў. Бо без спецыялістаў гэтую работу не зробіш».

Спадар Цярэшчанка кажа, што міліцыя праводзіць следства па гэтым факце. З ім ужо двойчы размаўлялі аператыўнікі.

Таксама ён пракаментаваў і паведамленне правааабронцаў, што больш за 10 тысяч подпісаў, сабраныя за яго ў Гродне, падробленыя:

«Нейкі праваабаронца сказаў. Ці то гэта «качка», ці то што? Сёння любы можа напісаць што захоча. Гэта заказны матэрыял. Той жа Караткевіч альбо кагосьці іншага. І кіраўнік штаба асабіста, і іншыя адказныя асобы з нашай групы глядзелі подпісы. І выпусціць іх не маглі без выбракоўкі. Падстава любая можа быць. Улада захоча зняць, дык мільён падставаў можа знайсьці. Будзе пасяджэнне ЦВК. Там і будзем глядзець».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?