Участкі загараджальнага плота сталі з'яўляцца ў памежнай паласе паміж Расіяй і Украінай. Замоўцам будаўніцтва з'яўляецца Упраўленне ФСБ Расіі па Растоўскай вобласці. Адпаведная інфармацыя размешчаная на афіцыйным партале дзяржзакупак.

«Выкананне работ па будаўніцтве загараджальнага плота са зварных плотавых секцый з V-падобнымі наканечнікамі, спіральным бар'ерам бяспекі з АКЛ (армаванай калючай стужкі) з матэрыялаў падрадчыка», — адзначаецца ў раздзеле «Назва тавару, працы, паслугі» на сайце.

Кошт загараджальных збудаванняў — амаль 10 мільёнаў расійскіх рублёў.

Да канца бягучага года паміж Растоўскай і Данецкай абласцямі павінны з'явіцца больш за тры кіламетры падобных збудаванняў.

У сярэдзіне жніўня ў Дзяржпагранслужбе Украіны заяўлялі пра поспехі ўмацавання украінска-расійскай мяжы. У рамках рэалізацыі праекта «Еўрапейскі вал» на мяжы з Расіяй было абсталявана 180 кіламетраў процітанкавых равоў, а таксама збудаваныя 546 кіламетраў фартыфікацыйных перашкод, 39 кіламетраў загарод з калючага дроту, 175 бліндажоў, 897 акопаў, устаноўлена 6 новых назіральных вышак.

Працягласць сухапутнай мяжы дзвюх краін — каля 2 тысяч кіламетраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?