Пад Пінскам у дарожна-транспартным здарэнні загінула грамадзянка Польшчы. Аварыя з цяжкімі наступствамі здарылася 29 жніўня прыкладна ў 20.45 на 395-м км аўтадарогі М10 Кобрын — Гомель — мяжа РФ. 

Як паведаміла начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук, 45-гадовая грамадзянка Польшчы, якая кіравала «Рэно-Меганам», з`ехала ў правы па ходзе руху кювет, дзе аўтамабіль перакуліўся. Паводле папярэдніх звестак, аўтамабілістка не справілася з кіраваннем. 

У транспартным сродку знаходзілася пяць чалавек. Усе яны — грамадзянкі Польшчы, жыхаркі горада Рава-Мазавецка. 

На месцы аварыі загінула 18-гадовая пасажырка «Рэно». Яшчэ дзве пасажыркі (45-гадовая жанчына і 14-гадовая дзяўчынка) з траўмамі дастаўленыя ў бальніцу. 

Вадзіцель аўтамабіля і пасажырка, якая ехала на пярэднім пасажырскім сядзенні, не пацярпелі. 

Распачатая справа на падставе ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?