Гранату ў праваахоўнікаў пад Вярхоўнай Радай кінуў Ігар Гумянюк, які з'яўляецца байцом дабравольніцкага батальёна «Січ».

Пра гэта на брыфінгу ў панядзелак заявіў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў.

«Затрыманы чалавек, які кідаў гранату. Затрыманы — Ігар Гумянюк, які выкарыстаў гранату тыпу РГА. Адна граната была пры ім, адну ён кінуў. Чэка гранаты была пры ім. Ён назваўся «свабодаўцам» і байцом батальёна «Січ», які знаходзіцца ў адпачынку з 3 жніўня па 3 верасня», — распавёў ён.

Паводле яго слоў, аскепкавае раненне атрымаў таксама намеснік міністра ўнутраных спраў Васіль Паскал.

Авакаў паведаміў, што ўжо затрыманыя каля 30 чалавек, аднак міліцыя плануе правесці дадатковыя затрыманні, паколькі валодае інфармацыяй аб удзельніках беспарадкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?