nistru.net

nistru.net

Прэзідэнт самабвешчанай Прыднястроўскай Малдоўскай Рэспублікі Яўген Шаўчук паведаміў, што ў бліжэйшы час намеснік старшыні ўрада Прыднястроўя па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва, міністр замежных спраў Ніна Штанскі «сыдзе на іншую працу і спыніць выконваць абавязкі міністра», а ў МЗС з'явіцца новы кіраўнік.

Ніна Штанскі насамрэч стане першай лэдзі непрызнага Прыднястроўя.

Размовы аб іх сувязі хадзілі вельмі даўно, палітыкі часта ездзілі ў камандзіроўкі разам, па ўсіх пытаннях Штанскі была правай рукой Шаўчука. Аднак чуткі яны ніяк не каментавалі, больш за тое - на іх не звярталі ўвагі.

Выпускніца юрфака Прыднястроўскага дзяржаўнага універсітэта імя Шаўчэнкі ў палітыцы з 2002 года. Сем гадоў працавала ў «вярхоўным савеце» рэспублікі на розных пасадах, у тым ліку памочніка і дарадцы старшыні. З 2009 года выкладала гісторыю ў ВНУ. Была дарадцам Яўгена Шаўчука, тады дэпутата Вярхоўнага савета ПМР. А пасля таго як Шаўчук быў абраны прэзідэнтам Прыднястроўскай рэспублікі, стала міністрам замежных спраў. І ўвесь гэты час прытрымлівалася прарасійскай пазіцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?