У сітуацыі ва Украіне значна менш прагрэсу, чым чакалася, і не было ніякіх планаў аб сустрэчы кіраўнікоў Францыі, Германіі, Расіі і Украіны для абмеркавання далейшых крокаў.

Пра гэта заявіла канцлер Германіі Ангела Меркель, паведамляе Reuters.

«Мы дамовіліся, што правядзем тэлефонную размову ў якасці наступнага кроку, і таксама можа быць сустрэча міністраў замежных спраў», — сказала Меркель у Берліне і дадала, што сустрэча лідараў чатырох краін мае сэнс толькі, калі будзе прагрэс у сітуацыі ва Украіне.

Меркель таксама прывітала рашэнне парламента Украіны, які прагаласаваў у першым чытанні за змены ў Канстытуцыю.

Раней прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка не выключыў магчымасці сустрэчы лідараў дзяржаў «нармандскай» чацвёркі падчас правядзення штогадовай сесіі Генеральнай асамблеі ААН, адкрыццё якой чакаецца ў канцы верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0