Эўрапейская сымболіка сустракала 5 красавіка кіроўцаў, што ехалі з Расеі ў Беларусь па трасах Масква‑Берасьце і Смаленск‑Віцебск. Невядомыя актывісты замацвалі сьцягі Эўразьвязу і бел‑чырвона‑белыя штандары на мастах, слупах і лініях электраперадач.

«Тыя, хто перасякае ўсходнюю мяжу нашай краіны, павінны прызвычайвацца да таго, што праз пэўны час гэта будзе мяжа Эўрапейскага Зьвязу. І тое, што Беларусь будзе сустракаць сваіх гасьцей эўрапейскімі сьцягамі, — цалкам натуральна. Таксама, як і тое, што забаронены нацыянальны сьцяг рана ці позна зноў стане дзяржаўнай сымболікай. Прыемна, што тыя, хто бачылі акцыю, падтрымлівалі нас», — прыводзіць словы аднаго з удзельнікаў акцыі сайт jeans-by.com.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0